Парламент Чэхіі выказаў недавер ураду
Новы ўрад прэм'ер-міністра Чэхіі Іржы Руснака не атрымаў вотум даверу ў Палаце дэпутатаў парламента Чэхіі.
За вотум даверу выказаліся 93 дэпутаты, супраць — 100. Пра давер ураду падчас галасавання заявілі галоўным чынам сацыял-дэмакраты, камуністы і дэпутаты ад партыі "Справы грамадскія", перадае ВВС.
Супраць галасавалі пераважна дэпутаты ад былой кіруючай кааліцыі.
Фота — 1tv.ru