Партал Infobank спыняе сваю працу

Рэдактар партала infobank

Рэдактар партала infobank / infobank.pt

26 верасня пра спыненне сваёй дзейнасці заявіў беларускі інфармацыйна-аналітычны партал Infobank.

Каманда парталу тлумачыць сваё рашэнне нязгодай з рэпрэсіямі ў Беларусі і з тым, што нашая краіна ператвараецца ў Паўночную Карэю:

"Гэта псіхалагічна цяжка, бо мы не разумеем, як можна пісаць пра рэкламныя акцыі банкаў, калі ў краіне саджаюць за фатаграфію з маршу пратэсту 2020 года — на 3 гады.

Як можна распавядаць пра выгадныя крэдыты, калі за каментар супраць вайны людзей таксама саджаюць у турму на гады?

Як можна пісаць пра рэйтынгі ўкладаў, калі бачыш, як Беларусь усё больш і больш ператвараецца ў Паўночную Карэю?

Спадзяюся, цяпер зразумелыя прычыны закрыцця беларускага фінансавага праекта infobank.by. Мы заўсёды стараліся быць сумленнымі з нашымі чытачамі.

Цяпер мы будзем працаваць у іншым праекце, які не мае дачынення да Беларусі".

Партал працаваў з 2007 года. Да 2020-га яго супрацоўнікі былі "па-за палітыкай", але потым памянялі сваё меркаванне. На гэта спярша паўплывала пандэмія кавіду, якую беларускія ўлады адмаўлялі. Потым супрацоўнікі партала падтрымалі Святлану Ціханоўскую, удзельнічалі ў пратэстах і страйках. За гэта сайт яшчэ да выбараў "трапіў у чорны спіс дзяржаўных банкаў".

У 2021 годзе журналісты пакінулі Беларусь. У сакавіку 2022-га партал быў заблакаваны на тэрыторыі Беларусі, у яго не засталося ніводнага рэкламадаўцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі