Партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" сёмы раз адмовілі ў рэгістрацыі
Партыя "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" атрымала з Міністэрства юстыцыі чарговую адмову ў рэгістрацыі. Пра гэта ў сацсетках паведаміў сустаршыня аргкамітэта БХД Віталь Рымашэўскі.
Сёмы Устаноўчы з'езд партыі адбыўся напрыканцы снежня 2017 года.
БХД спрабуе зарэгістравацца як партыя з 2009 года, аднак кожны раз Мінюст пад рознымі нагодамі адмаўляецца рэгістраваць партыю. Напрыклад, напрыканцы лютага 2018 года міністэрства на месяц прыпыніла працэдуру рэгістрацыі партыі. Гэта тлумачылася неабходнасцю атрымаць дадтковыя дакументы для прыняцця рашэння.