"Партыя збліжэння" з Лукашэнкам у дэмсілах і роля Дзмітрыева
Лукашэнка можа "выцерці ногі" аб перагаворшчыкаў.
Бізнесмен Вадзім Пракоп'еў, лідар фракцыі Каардынацыйнай рады "Беларусы", рэзка адхіляе ідэю апазіцыі дамагацца перамоваў з Лукашэнкам. І не згодны з тымі, хто падае нейкія сігналы, што да гэтага гатовы.
Каб ісці на збліжэнне з рэжымам, апазіцыя павінна мець суб'ектнасць, разважае Пракоп'еў — а гэта вымагае ўласных грошай, узброеных сіл і падтрымкі большасці.
"Суб'ектнасць мы не вырасцілі за 5 гадоў з прычыны вакууму лідарства", — крытыкуе Пракоп'еў.
У цяперашніх умовах Лукашэнка можа абярнуць збліжэнне сабе на карысць.
"У Лукашэнкі просты план. Беларуская апазіцыя павінна прывесці яго за ручку да заходніх партнёраў, пакаяцца і сказаць, што мы зрабілі памылку, цяпер трэба сябраваць з Лукашэнкам. І ён з задавальненнем пасля гэтага вытрэ ногі аб гэтую частку беларускай апазіцыі, якая называецца "партыяй збліжэння". Яму не патрэбныя мы. І ён размаўляе з намі праз Дзмітрыева", — заяўляе Вадзім Пракоп'еў у эфіры Еўрарадыё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.