Пасажыры аўтобуса "Мінск-Варшава" двойчы за рэйс трапілі ў аварыю
Аўтобус збіў лася пад Баранавічамі / nashkraj.by
Пасажыры аўтобуснага рэйса "Мінск-Варшава" за час падарожжа двойчы трапілі ў ДТЗ — у Беларусі і Польшчы, піша баранавіцкае выданне "Наш край".
Уначы 20 кастрычніка ў Баранавіцкім раёне аўтобус на трасе сутыкнуўся з ласём. Ад ўдару жывёла загінула, з пасажыраў ніхто не пацярпеў.
Аднак аўтобус рухацца далей не мог. Таму праз тры гадзіны пасажыраў перасадзілі ў іншы аўтобус, прысланы з Мінска.
"На трасе ў Польшчы, па словах відавочцаў, мінскі аўтобус таксама трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне і атрымаў механічныя пашкоджанні. Пасажыры цэлыя", — апісвае "Наш край" далейшыя прыгоды падарожнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.