Паседжанне суду над Дзмітрыем Паліенкам усё ж зрабілі адкрытым

Паседжанне суду над Дзмітрыем Паліенкам усё ж зрабілі адкрытым

17 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы экс-палітвязня і актывіста анархістскага руху Дзмітрыя Паліенкі. На пачатку паседжання было аб'яўлена, што яно пройдзе за закрытымі дзвярыма. Паліенка адрэагаваў на гэта імгненна і ў знак пратэсту парэзаў сабе рукі. Паколькі парэзы апынуліся сумяшчальнымі з жыццём, суд вырашана было працягнуць у закрытым рэжыме ў суседнім памяшканні. Але з рашэннем былі не згодныя і прысутныя актывісты, якія спрабавалі патрапіць у залу, націскаючы на дзверы і не рэагуючы на заўвагі праваахоўнікаў. 

У выніку паседжанне зрабілі адкрытым. Еўрарадыё працягвае сачыць за сітуацыяй. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі