Пасля 12 сутак арышту на волю выйшаў журналіст Аляксандр Ярашэвіч
Яго разам з журналістам Змітром Галко затрымалі ўвечары 6 траўня. Іх абвінавацілі ў хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі.
Галко быў асуджаны на 10 сутак арышту, а Ярашэвіч на 12.
У Мінску на волю выйшаў журналіст Дзмітрый Галко
Як паведамляе Радыё Свабода, у суботу сустракаць Аляксандра Ярашэвіча прыйшлі больш за 20 чалавек.
Фота — Радыё Свабода