Пасля дэнамінацыі буйныя сумы старых грошай памяняюць па пашпарце

Пасля дэнамінацыі буйныя сумы старых грошай памяняюць па пашпарце

Пасля дэнамінацыі буйныя сумы старых грошай можна будзе абмяняць толькі па пашпарце. Гаворка ідзе пра сумы, якія перавышаюць 1000 базавых велічынь або 210 мільёнаў рублёў. Як сказана ў лісце Нацбанка ў адказ на зварот Асацыяцыі беларускіх банкаў, “абмен кліентам грашовых знакаў у суме, роўнай або большай за 1000 базавых велічынь, з’яўляецца падставай для правядзення ідэнтыфікацыі кліента”.

Такое патрабаванне з’яўляецца абавязковым у сувязі з прымяненнем заканадаўства ў сферы перадухілення легалізацыі прыбыткаў, атрыманых злачынным шляхам. У выпадку, калі крыніца паходжання сродкаў кліентаў невядомая, банкам рэкамендуюць кіравацца прыкметай падазронасці фінансавай аперацыі.

З 1 ліпеня ў Беларусі пройдзе дэнамінацыі рубля — банкноты ўзору 2000 года заменяць на новыя купюры ў суадносінах 10 000 “старых” беларускіх рублёў да 1 новага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі