Пасля пачатку вайны Лукашэнка хацеў уцячы праз Варшаву — польскі журналіст

Аэрапорт, ілюстрацыйнае фота

Аэрапорт, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Пасля пачатку шырокамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны Аляксандр Лукашэнка разглядаў варыянт уцёкаў праз Варшаву. Пра гэта піша журналіст Dziennik Gazeta Prawna Збігнеў Парафяновіч у сваёй кнізе "Польшча на вайне" (Polska na wojnie), якая днямі выйшла ў Польшчы. Вытрымкі з кнігі апублікаваў у сацсетках польскі публіцыст Філіп Домб-Міроўскі.

"Польскі ўрад быў сур'ёзна занепакоены тым, што Лукашэнка ўступіць у вайну, і падрыхтаваў сцэнар, паводле якога антырэжымныя дыверсійныя групы будуць адпраўленыя ў тыл беларускага войска, каб пасеяць хаос. Урэшце, сам Лукашэнка настолькі спалохаўся, што па розных каналах пытаўся ў Варшаве, ці дазволяць яму перасячы мяжу, а затым вылецець з бліжэйшага аэрапорта. Ён ведаў, што калі справы пойдуць дрэнна, расіяне не дазволяць яму падняцца ва ўласную паветраную прастору", — піша ён.

Усе крыніцы ў кнізе прводзяцца ананімна. Па словах аўтара, гэта высокапастаўленыя чальцы польскага ўрада і прэзідэнцкага офіса, а таксама афіцэры войска і спецслужбаў.

Дарэчы, у Польшчы (і Літве) сапраўды летась з'явіліся спартова-культурныя клубы беларускай дыяспары. Паведамлялася, што там праходзяць баявыя трэніроўкі, заняткі па тактычнай падрыхтоўцы. Стваралі гэтыя клубы былыя сілавікі, якія заяўлялі, што хочуць палітычных пераменаў і вяртання на радзіму. Магчыма, менавіта гэтыя клубы і мае на ўвазе польскі журналіст у сваёй кнізе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі