Пасля сваркі з жонкай брастаўчанін разграміў прыпынак грамадскага транспарту
На маладога брастаўчаніна пачалі крымінальную справу за хуліганства пасля таго, як хлопец разграміў прыпынак грамадскага транспарту, перадае БЕЛТА.
Інцыдэнт здарыўся ў ноч з 17 на 18 студзеня на вуліцы Грыбаедава. Пра пагром на прыпынку міліцыянтам распавяла сведка здарэння. Неўзабаве парваахоўнікі высветлілі асобу дэбашыра. Гэта быў 17-гадовы хлопец.
Сваё паўналецце малады чалавек адсвяткуе ў канцы студзеня. Паведамляецца, што ён жанаты і выхоўвае дзіця.
Малады чалавек распавёў, што ў той вечар ён пасварыўся з жонкай. Сваю злосць ён спагнаў на прыпынку грамадскага транспарту.
Брастаўчанку, якая стала сведкай, праваахоўнікі плануюць заахвоціць за дапамогу ў раскрыцці злачынства.