Пасольства Мексікі ў Маскве перайшло ў зносінах з расіянамі на ўкраінскую мову

Пасольства Мексікі ў Расіі​ / wikipedia.org
Пасольства Мексікі ў Расіі​ / wikipedia.org

Пры спробе аформіць электронную візу для ўезду ў Мексіку, грамадзяне Расіі цяпер атрымліваюць адмову на ўкраінскай мове. Пра гэта паведамляе РБК.

У заяўцы на сайце амбасады сярод іншага трэба пазначыць грамадзянства. Калі заяўнік піша "Расія", то пасля адпраўлення заяўкі атрымлівае адказ на ўкраінскай мове аб тым, што "на жаль, ваш запыт на атрыманне электроннай аўтарызацыі не можа быць апрацаваны". І далей — таксама на ўкраінскай мове — заяўніку рэкамендуюць звярнуцца па візу ў консульскі аддзел асабіста. У дыппрадстаўніцтве новы фармат зносін з грамадзянамі РФ не каментуюць.

"Медуза" адзначае, што з пачаткам вайны, якую развязала Расія супраць Украіны, шэраг краін перасталі выдаваць расіянам візы і віды на жыхарства. Мексіка да гэтага часу аб падобных мерах не аб'яўляла.

Посольство Мексики в Москве перешло в общении с россиянами на украинский язык
Адказ на ўкраінскай мове грамадзяніну Расіі пры спробе аформіць электронную візу ў Мексіку / РИА Новости

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі