Лукашэнка вырашыў, што Грушаўскі сквер у Мінску захаваюць
Аляксандр Лукашэнка вырашыў, што Грушаўскі сквер у Мінску захаваюць. Забудова ў гэтым раёне будзе ісці так, каб ён не пацярпеў, заявіла Наталля Качанава, экс-кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта, старшыня Савета Рэспублікі і ўпаўнаважаная кіраўніка дзяржавы па сталіцы. Перад тым, як было прынятае рашэнне, Качанава сустракалася з жыхарамі раёна, забудоўшчыкамі, мясцовымі ўладамі ды зрабіла даклад Лукашэнку, паведамляе БЕЛТА.
"Кропка ў гэтым пытанні пастаўлена на самым высокім узроўні", — кажа Качанава. Яна падкрэсліла, што былі ўлічаны інтарэсы і пажаданні людзей.
Грушаўскі сквер, якому каля 90 гадоў, апынуўся ў коле новабудоўляў. У апошнія гады з-за чарговага будаўніцтва (шматпавярховага дома з падземнай паркоўкай "Гранд Хаус") узнікла пагроза змены плошчы сквера і высечкі дрэваў. Мясцовыя жыхары пачалі пратэставаць, звяртацца ў розныя інстанцыі. Але ці перамаглі яны? Пакуль дакладна невядома, ці будзе захаваны сквер цалкам, ці ўсё ж некаторыя дрэвы пойдуць пад сякеру.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.