Патрыярх Кірыл прыедзе ў Беларусь 20 чэрвеня
Яго візіт у нашу краіну працягнецца тры дні і будзе праходзіць у рамках мерапрыемстваў з нагоды 1000-годдзя смерці князя Уладзіміра.
Кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы патрыярх Кірыл прыедзе ў Беларусь 20 чэрвеня і будзе знаходзіцца ў нашай краіне на працягу трох дзён. Ён паўдзельнічае ў мерапрыемствах з нагоды 1000-годдзя смерці князя Уладзіміра.
30 красавіка ў Мінску пад кіраўніцтвам намесніка прэм'ер-міністра Наталлі Качанавай прайшло паседжанне рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па іх падрыхтоўцы і правядзенні. У ім удзельнічалі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, патрыяршы экзарх Беларусі Павел, кіраўнік службы пратаколу маскоўскага патрыярха протаіерэй Андрэй Мілкін. Гаворка ішла пра праграму візіту.
Як паведамляла Еўрарадыё, кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл сустрэне дзень і гадзіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Брэсцкай крэпасці. Ён адслужыць паніхіду ў крэпасці, памоліцца за ўсіх загінулых герояў Вялікай Айчыннай вайны.
Фота: ria.ru