PAWA запісвае альбом польскіх песень, сабраных на тэрыторыі Беларусі

PAWA запісвае альбом польскіх песень, сабраных на тэрыторыі Беларусі

Фолк-гурт PAWA запісвае альбом польскіх песень. Музыкі працуюць з матэрыяламі, якія на мяжы XIX-XX стагоддзяў сістэматызаваў этнограф Міхал Федароўскі. Рэліз мусіць адбыцца на пачатку лета, распавёў Еўрарадыё прадзюсар гурта Валерый Шаўчэнка:

"Мы цяпер вырашылі рабіць альбом польскіх песень, тых, якія спяваліся ў нас, на тэрыторыі Беларусі. Адшукалі гэтыя песні... Ну, у нас ёсць музыкі, якія ў Польшчы вучыліся, добра валодаюць мовай. І, я думаю, нас мусяць запрасіць на вялікія фестывалі, якія адбудуцца ў Польшчы ўлетку".

Міхал Федароўскі жыў на Пружаншчыне і запісаў каля пяці тысяч народных песень, якія спявалі ў тагачаснай Гродзенскай губерні. Васьмітомнае даследаванне "Lud białoruski na Rusi Litewskiej" стала працай усяго жыцця навукоўцы.

PAWA грае традыцыйную і сярэднявечную музыку ў сучасных апрацоўках. Музыкі гурта выкарыстоўваюць дуду, сінтэзатары, жалейку, электрагітары, бубны, скрыпачку. Свой стыль PAWA называе "FolkTronika".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі