Пенсіянерка загінула пры ДТЗ у Міёрах
Дзве пенсіянеркі трапілі пад аўтамабіль у Міёрах на Віцебшчыне, калі пераходзілі дарогу ў неналежным месцы. Пра ДТЗ агенцтву БЕЛТА распавёў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.
Інцыдэнт адбыўся 2 студзеня ў 20.05 на вуліцы Камуністычнай. 26-гадовы кіроўца на аўтамабілі "Фальксваген Джэта" збіў дзвюх жанчын. Яны пераходзілі праезную частку за 70 метраў ад пешаходнага пераходу. 68-гадовая жанчына загінула на месцы. Яе 69-гадовую прыяцельніцу даставілі ў лякарню з траўмамі.
Паведамляецца, што хуткую дапамогу на месца ДТЗ выклікалі відавочцы, а міліцыю — кіроўца "Фальксвагена".
Кіроўца распавёў, што на пешаходным пераходзе ён прапусціў людзей, а праз 70 метраў пабачыў яшчэ групу мінакоў. Каб прапусціць іх, ён прыняў направа і пры гэтым збіў двух раней не заўважаных чалавек.