Пентагон плануе трохдзённае бамбаванне Сірыі

Паводле газеты, будзе нанесена некалькі серый удараў, і за кожным ударам будзе ацэнка сітуацыі. “Аперацыя будзе доўжыцца 72 гадзіны, ёсць усе падставы меркаваць, што гэта, напэўна, усё”, — цытуе газета неназванага афіцэра амерыканскага войска, дасведчанага ў планах міністэрства абароны.


Пентагон рыхтуецца узмацніць аперацыю: апроч абстрэлу тэрыторыі Сірыі крылатымі ракетамі з караблёў ВМС, ЗША таксама могуць выкарыстаць бамбардзіроўшчыкі. Апроч таго, Белы дом запатрабаваў пашыраны спіс цэляў для знішчэння ў дадатак да ўжо існуючых 50 цэляў.



Як стала вядома раней, амерыканскі атамны авіяносец Nimitz і караблі суправаджэння высоўваюцца ў раён Чырвонага мора, дзе ў выпадку загаду могуць прыняць удзел у ваеннай аперацыі супраць сірыйскага ўраду. Адначасова ў заходняй частцы Індыйскага акіяну прысутнічае група караблёў на чале з авіяносцам Harry S. Truman, інфармуе РИА Новости.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі