Пентагон: Расія перакідвае войскі на ўсход Украіны
Расійскія вайсковыя часці, выведзеныя з Кіеўскай вобласці ў Беларусь, рухаюцца на ўсход Украіны ў бок Данбаса. Пра гэта, як перадае Бі-Бі-Сі, заявіў высокапастаўлены прадстаўнік міністэрства абароны ЗША.
Паводле даных Пентагона, Расія папаўняе ваенныя запасы і ўмацоўвае свае войскі ў Данбасе.
Пры гэтым у ЗША не лічаць, што гэтыя перамяшчэнні сведчаць пра пачатак новага наступу расійскіх войскаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.