Перад выбарамі венесуэльцы збіраюцца ў чэргі ля ўчасткаў
Чэргі да выбарчых участкаў у Венесуэле
У Венесуэле 28 ліпеня праводзяцца выбары, па выніках якіх Нікалас Мадуро можа згубіць прэзідэнцкі фатэль. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што і ў вялікіх гарадах, і ў мястэчках людзі з 9-й увечары займаюць месцы ў чэргах, каб паспець прагаласаваць.
Хаця выбарчыя ўчасткі адкрываюцца толькі а 6-й раніцы.
Гэта можа ўказваць на высокую яўку ў дзень галасавання. Што на руку апазіцыі, якая ўжо больш за 20 гадоў — з часу прыходу да ўлады Уга Чавеса, дамагаецца дэмакратычных пераменаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.