Перамовы з дыктатарам: ці ёсць на што разлічваць — эфір з Мошасам

Аркадзь Мошас / Еўрарадыё
Аркадзь Мошас / Еўрарадыё

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца і колькасць афіцыйна прызнаных праваабаронцамі палітвязняў у беларускіх турмах не змяншаецца. І жаданне сваякоў палітвязняў любымі сродкамі дамагчыся іх вызвалення зразумелае. Галоўным сродкам дасягнення гэтай мэты ўсё часцей называюць перамовы з рэжымам. Весці якія мусяць заходнія палітыкі, перакананыя ў тым ліку і асобныя прадстаўнікі беларускіх дэмсіл.

Ці пойдзе Захад на спыненне санкцый дзеля перамоў з Лукашэнкам? Што стаіць за ініцыятывамі дэмсіл Беларусі па арганізацыі перамоў з рэжымам? Як на Захадзе рэагуюць на факты пра дастаўку ў Беларусь украінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый і ці адправяць у Мінск з Гаагі ордар на арышт Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі