Перажыць панядзелак: тыдзень пачнецца спёкай, але ўжо ў аўторак стане лепей

У Мінску максімальная тэмпература паветра дасягне +30°С / pixabay
У Мінску максімальная тэмпература паветра дасягне +30°С / pixabay

Сіноптыкі папярэдзілі, што панядзелак у Беларусі пачнецца з моцнай спёкі.

“У дзённыя гадзіны 17 ліпеня на большай частцы тэрыторыі рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне +30..+33°С. У Мінску максімальная тэмпература паветра дасягне +30°С”, — папярэджваюць у Гідраметцэнтры.

Прачытайце нашы рэкамендацыі, каб быць гатовымі да спёкі.

Ужо ў аўторак стане прахладней — прыйдуць халодныя паветраныя масы з Балтыйскага мора.

У аўторак, 18 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы месцамі — моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +13..+20°С, максімальная ўдзень +19..+26°С.

У серадц, 19 ліпеня, будзе пахаладае яшчэ мацней. Месцамі па поўначы Беларусі слупок тэрмометра апусціцца аж да +19°С, на паўднёвым захадзе будзе нашмат цяплей — да +27°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі