Людзі трацілі прытомнасць ад спёкі проста на экскурсіях у Рыме

Анамальна высокія тэмпературы прыйшлі ў Еўропу, і на наступным тыдні будзе яшчэ больш спякотна / pixabay
Анамальна высокія тэмпературы прыйшлі ў Еўропу, і на наступным тыдні будзе яшчэ больш спякотна / pixabay

Еўропа апынулася ў эпіцэнтры анамальнай спёкі, якую сіноптыкі называюць Харонам — у гонар міфічнага перавозніка душ у царства мёртвых у Старажытнай Грэцыі.

“У Рыме людзі трацілі прытомнасць у час экскурсійных тураў, а на вуліцы паўсюль машыны хуткай дапамогі”, — цытуе BBC аднаго з экскурсаводаў.

Ад высокіх тэмператур пакутуюць Італія, Іспанія і Грэцыя. На наступным тыдні гарачыня перакінецца на Балканы, а на італьянскай Сардзініі можа ўсталявацца тэмпература ў +48°C.

Спецыялісты кажуць, што перыяды моцнай спёкі — гэта натуральна. Але яны робяцца больш частымі і інтэнсіўнымі — а ўжо гэты вынік глабальнага пацяплення.

Паводле дадзеных службы маніторынгу клімату ЕС Copernicus, мінулае месяц быў самым гарачым за ўсю гісторыю назіранняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі