Першы выпадак воспы малпаў зафіксавалі ва Украіне
Ва Украіне 15 верасня ўпершыню лабараторна пацвердзілі заражэнне чалавека воспай малпаў, перадае hromadske.ua.
Цяпер пацыента шпіталізавалі для стацыянарнага лячэння. Паведамляецца, што хвароба ў яго працякае лёгка. Дыягнаставаць захворванне ўдалося дзякуючы ПЦР-абследаванню.
Пацыент распавёў, што не кантактаваў з людзьмі, хворымі на воспуай малпаў, і не выязджаў за мяжу. Па версіі медыкаў, ён заразіўся ў адным з буйных гарадоў краіны.
Сярод сімптомаў ў яго назіраецца павышаная тэмпература, сып на целе.
Мінздароўя Украіны не ўдакладняе, у якой вобласці выявілі першы выпадак заражэння воспай малпаў, каб захаваць камфорт пацыента.
Нагадаем, раней СААЗ абвясціла ўспышкі малпавай воспы ў шэрагу краін надзвычайнай сітуацыяй у галіне аховы здароўя, якая мае міжнароднае значэнне.
Як паведамляла Еўрарадыё, раней выпадкі заражэння людзей воспай малпаў былі выяўленыя ў іншых нашых суседзяў — у Польшчы і Літве.
Воспа малпаў — гэта рэдкая вірусная інфекцыя, якая можа перадавацца ад чалавека да чалавека.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.