У Літве пацверджаны першы выпадак воспы малпаў

У Літве пацверджаны першы выпадак воспы малпаў

У Літве пацверджаны першы выпадак воспы малпаў. Пра гэта ў сераду паведаміла Міністэрства аховы здароўя гэтай краіны.

Вядома, што шпіталізаваны мужчына. Яму больш за 40 гадоў. Нядаўна ён вярнуўся ў Літву з іншай еўрапейскай краіны.

Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у свеце з пачатку траўня 2022-га за межамі Афрыкі выяўлена больш за 18 тысяч выпадкаў воспы малпаў, большасць з іх — у Еўропе. Нядаўна на нашым кантыненце былі зафіксаваныя першыя выпадкі смерцяў ад воспы малпаў

Раней выпадкі воспы малпаў былі зафіксаваны ў Польшчы (яшчэ ў чэрвені), Латвіі і Расіі. Інфармацыі пра пацверджаныя выпадкі ў Беларусі няма.

Воспа малпаў пашырылася вясной 2022-га на фоне спаду пандэміі каранавіруса. Захворванне навукоўцам вядомае, да 2003-га воспу малпаў у людзей выяўлялі толькі ў афрыканскіх краінах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі