Першыя фота і відэа знішчэння санкцыйных прадуктаў у Расіі
Сёння ў Белгародскай вобласці была знішчана першая партыя санкцыйных прадуктаў.
Сёння ў Белгародскай вобласці была знішчана першая партыя санкцыйных прадуктаў: на палігоне цвёрдых бытавых адходаў бульдозерамі было разціснута каля 10 тон забароненага да ўвозу ў Расію імпартнага сыру. У прэс-службе ўпраўлення Рассельгаснагляду па Белгародскай вобласці заявілі, што сыр невядомай вытворчасці быў затрыманы на расійскай мяжы напрыканцы мінулага месяца, паведамляе Znak.com.
Працэс знішчэння 10 тон сыру заняў каля гадзіны. “Сыра было вельмі шмат — цэлы КАМАЗ. Частка — у скрынках і частка без пакавання. Яго разціснулі 45-тонным катком”, — распавялі ў прэс-службе ведамства.
На мінулым тыдні Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб знішчэнні на мяжы РФ забароненых да ўвозу прадуктаў. Шэраг экспертаў і палітыкаў выказаліся за перагляд такога падыходу да санкцыйных прадуктаў.
Акрамя таго, жыхары Расіі таксама выступаюць супраць знішчэння харчовых прадуктаў. На сайце Change.org з’явілася петыцыя са зваротам да Пуціна, у якой прапануецца не знішчаць прадукты, а раздаваць іх людзям, якія жывуць у нястачы, праз дабрачынныя арганізацыі. Пад зваротам на дадзены момант падпісаліся амаль 264 тыс жыхароў Расіі.
Фота: znak.com