"Перспектыва" рыхтуе праграму для кандыдатаў у прэзідэнты ад малога бізнэсу

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Перспектыва" плануе падрыхтаваць праграму для кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі ад малога бізнэсу, інфармуе БелаПАН.

Рэгіянальныя і сталічныя кансультацыі з актывістамі "Перспектывы" з нагоды будучай праграмы павінны прайсці бліжэйшым часам. Прэзентаваць яе плануецца на восеньскім форуме прадпрымальнікаў, куды запросяць і патэнцыйных кандыдатаў.

Дарэчы, з 1 чэрвеня, згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі №90 ад 20 лютага 2015 года, заканчваецца мараторый на штрафы для ІП па сертыфікатах якасці. У сувязі з гэтым кіраўнік "Перспектывы" Анатоль Шумчанка заклікаў прадпрымальнікаў паведамляць пра факты кантролю і канфіскацыяў. Па яго словах, сёння любыя недакладнасці трактуюцца як парушэнні, і тавар забіраюць.

Нагадаем, форум індывідуальных прадпрымальнікаў у траўні заклікаў улады знізіць падаткі на ІП для стварэння дадатковых рабочых месцаў, а таксама накласці мараторый на канфіскацыі і праверкі прадстаўнікоў малога, сярэдняга і буйнога бізнэсу тэрмінам на пяць гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі