"Песняры", Купала, дранікі. Як беларусы разумеюць нацыянальную ідэнтычнасць

Мінск

Мінск / Unsplash

Беларускія сацыёлагі прадставілі чарговае даследаванне "Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць у 2024 годзе". У ім не толькі вывучалася тое, што самі беларусы лічаць важнымі атрыбутамі сваёй культуры, але і стаўленне да расійскага кантэнту.

Аўтары падзялілі беларускае грамадства на пяць груп: свядомыя (для якіх важная беларуская мова і культура), савецкія (старэйшае пакаленне, арыентаванае на Расію), нясталыя (моладзь), абыякавыя і русіфікаваныя (лічаць сябе рускімі).

 

Што аб'ядноўвае беларусаў?

У 2023 годзе 42% гараджан адзначылі, што беларусам можна лічыць таго, хто выхаваны на беларускай культуры. Сёлета аўтары вырашылі сфакусавацца на тым, што менавіта маецца на ўвазе пад нацыянальнай культурай у музыцы, літаратуры і кухні.

Сярод музыкі, якая аб'ядноўвае абсалютна ўсіх беларусаў, часцей за ўсё называюць творчасць гурта "Песняры". Іншым папулярным прыкладам стала група "Сябры". А далей меркаванні падзяліліся: свядомыя беларусы падчас апытання часта згадвалі гурты "Ляпіс Трубяцкі" і "N.R.M.", а савецкія — гурт "Верасы" і Аляксандра Саладуху.

“Песняры”, Купала, драники. Как белорусы понимают национальную идентичность

У катэгорыі "Літаратура" агульнымі для беларусаў сталі постаці Янкі Купалы і Якуба Коласа. Далей — Васіль Быкаў і Уладзімір Караткевіч.

Асноўнай нацыянальнай стравай беларусы назвалі дранікі. Але таксама адзначылі мачанку і бабку.

Таксама аўтары правялі апытанне ў катэгорыі "Нацыянальны брэнд". Тут беларусы часцей за ўсё такім лічаць "Камунарку" і "БелАЗ". Часта ўзгадваліся "Савушкін", "МАЗ", "Спартак", "Мілавіца" і іншыя.

 

Як шмат расійскага кантэнту спажываюць беларусы

Расійскі культурны ўплыў найбольш заўважны ў сферы блогаў і камедыі, асабліва сярод моладзі, сцвярджаюць аўтары даследавання. Пры гэтым, у кіно і літаратуры беларусы аддаюць перавагу заходняму кантэнту. А вось у музыцы — аддаюць перавагу беларускім выканаўцам.

Калі казаць менавіта пра расійскае кіно, то найбольшая доля беларусаў глядзіць яго, бо яно цікавае і людзі ідэнтыфікуюць сябе з персанажамі. Частка людзей таксама выбірае расійскае кіно, бо яно на рускай, зразумелай мове. Але "свядомая" частка апытаных адзначыла, што "прагляд расійскага кіно — гэта глупства і сведчыць пра адсутнасць густу".

“Песняры”, Купала, драники. Как белорусы понимают национальную идентичность
“Песняры”, Купала, драники. Как белорусы понимают национальную идентичность

Беларусы не выбіраюць расійскі кантэнт часцей праз тое, што лічаць яго няякасным і аднатыпным (заўсёды пра бандытаў, паліцыю і гвалт). Падобныя адказы тычыліся расійскай музыкі, якую беларусы назвалі прымітыўнай або бессэнсоўнай.

Што тычыцца палітычных перакананняў артыстаў, то яны маюць значэнне толькі для свядомай групы беларусаў. Маладое пакаленне не можа адказаць на гэтае пытанне, таму што часцей выбірае заходнюю музыку.

 

Роля беларускай мовы

Апытанне паказала, што беларускай мовай на пастаяннай аснове карыстаецца толькі невялікая частка гарадскога насельніцтва.

Для большасці яна не з'яўляецца ключавым складнікам нацыянальнай ідэнтычнасці. Пры гэтым больш за палову апытаных лічаць яе "роднай".

"Толькі 3% гараджан адзначаюць мову як важную характарыстыку, якая дазваляе лічыць чалавека беларусам", — пішуць аўтары даследавання.

Таксама вынікі апытання паказалі, што беларусы часцей бачаць у беларускай мове каштоўнасць, чым практычную карысць.

Яны лічаць, што ў ёй неразвітая навуковая і тэхнічная тэрміналогія, на ёй няма цікавага кантэнту і што яна бескарысная для працы.

"Таму такі імідж, верагодна, змяніўся б сам па сабе, калі б павялічылася прысутнасць беларускай мовы на працы, у навуковых публікацыях, у тэхнічных універсітэтах і са стварэннем большай колькасці кантэнту па-беларуску", — заключаюць аўтары прэзентацыі.

“Песняры”, Купала, драники. Как белорусы понимают национальную идентичность

Але таксама існуе іншы аспект. Многія беларусы ахарактарызавалі беларускую мову як "моладзевую" і "мову інтэлігенцыі". Але, пры гэтым, усё яшчэ каля траціны гараджан лічаць беларускую мову "сельскай", што негатыўна адбіваецца на яе прывабнасці.

У заключэнні аўтары даследавання робяць высновы, што нягледзячы на рэдкае карыстанне беларускай мовай на пастаяннай аснове, большасць беларусаў не думаюць, што яна знікне.

"Толькі 18% лічаць, што папулярнасць мовы знізіцца, у той час як траціна мяркуе, што яна вырасце, і яшчэ столькі ж упэўненыя, што застанецца на цяперашнім узроўні".

Прыкладна траціна гараджан (у асноўным, гэта група свядомых і моладзь) хацела б, каб беларускага было больш, галоўным чынам у дашкольнай і сярэдняй адукацыі, вонкавай рэкламе і афармленні гарадоў, СМІ і дзяржкіраванні.

“Песняры”, Купала, драники. Как белорусы понимают национальную идентичность

Для збору дадзеных аўтары правялі анкетнае анлайн-апытанне з самастойным запаўненнем. Выбарка фарміравалася з улікам структуры гарадскога насельніцтва Беларусі ва ўзросце 18-64 гадоў па полу, узросту, памеру населенага пункта, рэгіёну пражывання і ўзроўню адукацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.