Пікет з лозунгам "Лукашэнка павінен сысці" напалохаў выбарчую камісію

Пікет з лозунгам "Лукашэнка павінен сысці" напалохаў выбарчую камісію

Кандыдата на дэпутацкае крэсла Валянціна Троцкага выклікаюць на пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі па Старавіленскай выбарчай акрузе №105. Пра гэта напісала ў Фэйсбуку сябра яго ініцыятыўнай групы Марына Адамовіч.

Па яе словах, пікет Троцкага праходзіў 9 верасня на плошчы Свабоды ў сталіцы. Лозунг на пікеце вельмі спалохаў выбарчую камісію.

“Двойчы прыбягаў старшыня акруговай камісіі №105. Патрабаваў зняць са стэнда надпіс "Лукашенко должен уйти", палохаў "вызвать спецов" (тыя — "в гражданской форме одежды" — з'явіліся, але тусілі збоку).

А 10 верасня Валянціну патэлефанавалі і запрасілі на паседжанне акруговай камісіі. Хаця ні такой працэдуры, як выклік на камісію, ні, тым больш, адмены рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў кандыдаты законам не прадугледжана", — адзначае Адамовіч.

Пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі прызначанае на 17 гадзін 11 верасня.

Валянцін Троцкі вылучаецца на парламенцкія выбары-2019 ад аргкамітэта партыі "Народная Грамада" і Беларускага нацыянальнага кангрэсу праз збор подпісаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі