Пінскую мэблю купляюць арабскія шэйхі

Буйную партыю мэблі прадало пінскае прадпрыемства “Пінскдрэў” у Арабскія Эміраты. Пінчукі  дамовіліся абсталяваць сваёй прадукцыяй некалькі шыкоўных гатэляў на курортах у Абу–Дабі. Сума кантракту склала больш за 100 тысяч долараў.

У наступным годзе прадпрыемства плануе працягваць супрацу з выгадным кліентам – ёсць прапанова пастаўляць скураныя канапы і мэблю з натуральнага дрэва ў пакоі арабскіх пентхаўзаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі