ПКБ можа стаць Беларускай партыяй аб'яднаных левых "Справядлівы свет"

Партыя камуністаў Беларуская можа быць перайменаваная ў Беларускую партыю аб'яднаных левых "Справядлівы свет". Рашэнне вынесці гэтую назву партыі на разгляд другога паседжання XIV з'езду ПКБ 25 кастрычніка прыняў у нядзелю закрыты пленум ЦК.

Першае паседжанне з'езду ПКБ адбылося 23 траўня, нагадвае БелаПАН. На ім абмяркоўваліся пытанні перайменавання партыі, унясенні зменаў у статут, фармату ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Па выніках рэйтынгавага галасавання былі вызначаныя тры варыянты новай назвы ПКБ — Беларуская партыя левых, Партыя дэмакратыі і справядлівасці і Партыя "Радзіма".

Як заявіў сакратар ЦК ПКБ Валеры Ухналёў, пленум вырашыў зрабіць кампіляцыю з гэтых трох назваў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі