План па барацьбе з каранавірусам зацверджаны ў Мінску

План па барацьбе з каранавірусам зацверджаны ў Мінску

Мінгарвыканкам прыняў план па барацьбе з вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі і каранавірусам. Ён зацверджаны рашэннем №1069 ад 7 красавіка 2020 года. 

У дзіцячых садках бацькам даецца права вырашаць, ці будуць іх дзеці наведваць установы. За дзіцем захоўваецца месца, з бацькоў не спаганяецца плата за ненаведванне. Перамяшчэнне супрацоўнікаў павінна быць абмежаванае ў рамках адной групы.

Бацькі школьнікаў таксама маюць права самі вырашаць, ці будуць іх дзеці наведваць установу. 

У вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных установах рэкамендуецца замест групавых заняткаў у аўдыторыях перайсці да дыстанцыйнага навучання, навучанне па iндывiдуальных графіках і г.д. Студэнтам рэкамендуецца не выязджаць да бацькоў. У спартзалы і на стадыёны навучальных установаў забаронены досту пабочных асоб.

У бібліятэках, музеях, выстаўных комплексах і г.д. забараняюцца масавыя мерапрыемствы і праца чытальняў.

У рэстаранах, кавярнях, сталовых сталы наведвальнікаў павінны стаяць на адлегласці не менш за 1,5 метра адзін ад аднаго. Пасля 15:00 тэхналагічны перапынак павінен доўжыцца не менш як гадзіну для дэзінфекцыі памяшканняў і абсталявання. Забараняецца праводзіць заказныя мерапрыемствы.

У гандлёва-забаўляльных цэнтрах і крамах не дазволена праводзіць мерапрыемствы, групавыя прэзентацыі, дэгустацыі, рэкламныя акцыі ды інш.

Работнікі, якія непасрэдна кантактуюць з наведвальнікамі, мусяць быць забяспечаныя маскамі, пальчаткамі, антысептыкамі для апрацоўкі рук.

У кінатэатрах, тэатрах ды іншых аб'ектах культуры гледачы павінны сядзець на адлегласці не менш за 1,5 м адзін ад аднаго.

На прадпрыемствах і ў офісах трэба прыняць меры, каб супрацоўнікі з прыкметамі рэспіраторных інфекцый не прыступалі да працы.

Нарады, семінары і пасяджэнні павінна адбывацца ў фармаце відэа- і аўдыяканферэнцыяў. Забараняюцца камандзіроўкі супрацоўнікаў.

Кіраўнікам гатэляў, крамаў, кавярняў, сацыяльных службаў, паштовых аддзяленняў ды іншых арганізацый, якія аказваюць паслугі насельніцтву, павінныя арганізаваць штодзённую праверку тэмпературы супрацоўнікаў перад пачаткам працы. Вынікі неабходна фіксаваць у часопісе. Пры павышэнні тэмпературы супрацоўнікаў трэба адхіляць ад працы. 

Ва ўсіх арганізацыях патрабуецца забяспечыць:

вільготную прыборку памяшканняў з ужываннем мыйных і сродкаў дэзінфекцыі;

эфектыўную працу сістэм вентыляцыі і кандыцыянавання з захаваннем параметраў мікраклімату ў памяшканнях;

абмежаванне колькасці працуючых у змену. Рэкамендуецца развесці працу работнікаў у дзве-тры змены, перапынак паміж якімі мусіць складаць не менш за 30 хвілін;

пабочных асобаў рэкамендуецца не дапускаць у памяшканні арганізацый;

работнікі, якія займаюцца рамонтам або абслугоўваннем абсталявання, павінны працаваць толькі ў масках.

Пабочныя асобы не будуць дапускацца ў дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў ды інш. Персанал і пражываючыя павінны насіць маскі. 

Тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва павінны заняцца дапамагчы пенсіянерам у дастаўцы прадуктаў харчавання, лекаў, у аплаце камунальных ды іншых паслуг.

Пры аказанні паслуг па абслугоўванню пажылых людзей на даму работнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і валанцёры, супрацоўнікі пошты, банкаў і інш. Устаноў павінны выкарыстоўваць індывідуальныя сродкі абароны органаў дыхання (маскі), пальчаткі, антысептык для апрацоўкі рук.

Таксама пабочных асобаў не пусцяць у інтэрнаты. Культурна-масавыя і спартовыя мерапрыемствы ў інтэрнатах забараняюцца. 

Засяленне ў гатэлі павiнна ажыццяўляцца з максімальным аддаленнем адзін ад аднаго — на розных паверхах, у розных баках калідора. Пры гэтым у пастаяльцаў трэба даведацца пра стан здароўя і штодзённа мераць ім тэмпературу бескантактавым тэрмометрам.

Пераносяцца планавы рамонт дамоў, інжынерных сетак, прыбораў уліку, а таксама наведванне кватэр рамонтнікамі. 

У пад'ездах жылых дамоў патрабуецца праводзіць прыборку з выкарыстаннем мыйных і сродкаў дэзінфекцыі. Таксама патрабуецца рэгулярная дэзапрацоўка дзвярных ручак, поручняў, выключальнікаў, панэляў у ліфтах і г.д.

У грамадскім транспарце працягнецца выкарыстанне прафілактычных і дэзінфекцыйных мерапрыемстваў. 

У цэрквах, касцёлах, храмах і кляштарах патрабуецца забяспечыць рэгулярнае мыццё і антысептыку рук, прыборку памяшканняў з выкарыстаннем дэзінфекцыйных сродкаў, праветрыванне памяшканняў, дэзінфікуючую апрацоўку мэблі і дзвярных ручак, абразоў, да якіх прыкладаюцца прыхаджане, начыння і богаслужбовых сасудаў.

У цырульнях, тату-салонах, салонах прыгажосці, салонах перманентнага макіяжу кліентаў будуць прымаць толькі паводле папярэдняга запісу. Інтэрвал паміж кліентамі павінен складаць не менш за 5 хвілін. Супрацоўнікі павінныя насіць маскі. 

Правядзенне кірмашоў, выставаў, прэзентацыяў і іншых масавых мерапрыемстваў адмяняецца. 

Уладальнікам рэкамендуюць разгледзець пытанне пра далейшае функцыянаванне дыскатэк, начных клубаў, кальянных, боўлінгаў, більярдных, камп'ютарных клубаў з улікам санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі