Планы на выходныя: перагледзець усе серыялы. Вось якое будзе надвор'е ў суботу
Кава
Уначы і раніцай у суботу, 28 кастрычніка, на поўдні Беларусі сіноптыкі чакаюць моцных дажджоў. А днём залье і паўднёвы ўсход рэспублікі. Там будзе і моцны вецер з парывамі да 15-20 м/с, сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. На поўначы краіны пройдзе мокры снег.
Беларусы ўжо прывыклі, што тэмпература паветра прыкметна адрозніваецца для паўднёвых і паўночных абласцей. На працягу сутак на поўначы слупок тэрмометра апусціцца да -1°С, а на паўднёвым усходзе будзе да +11°С.
А ў нядзелю, 29 кастрычніка, будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі ў краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі — дождж і мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах — слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца.
Мінімальная тэмпература паветра ноччу будзе -3+4°С, па поўдні краіны — да +6°С, максімальная днём складзе ад +1°С па поўначы — да +14°С на паўднёвым захадзе Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.