Платных бытавых паслуг у мінскіх ЖЭСах стала менш у 60 разоў
У мінскіх ЖЭСах скарацілася колькасць платных бытавых паслуг — з 1910 да 32. Пра гэта піша "СБ — Беларусь сегодня" са спасылкай на гендырэктара мінскага ЖКГ Віталя Смірнова.
Цяпер у ЖЭСе можна замовіць толькі некаторыя віды сантэхнічных, электрамантажных і іншых работ. Напрыклад, па заяўцы жыхарам адключаць стаякі водазабеспячэння або ацяплення. А замову на іншыя платныя паслугі ЖЭСы і ЖЭУ будуць прымаць, "толькі калі ў іх знойдуцца спецыялісты і матэрыялы".
Прычынай такіх зменаў называюць тое, што ўтрыманне бытавых брыгад не акупляецца, бо паступае мала заявак ад жыхароў.