Пол Макартні даў спантанны канцэрт у цэнтры Лондана (відэа)
Музыка сыграў перад 2 тысячамі чалавек песні з новага альбома "New".
Пол Макартні працягвае серыю спантанных канцэртаў у падтрымку новай пласцінкі "New". Гэтым разам музыка нечакана з'явіўся ля сабора Святога Пятра ў цэнтры Лондана, піша The Guardian.
Пра выступ сэр Пол паведаміў традыцыйна за гадзіну да пачатку. Паслухаць Макартні сабралася каля 2 тысяч чалавек. Сцэнай для выступу музыкі стаў кузаў грузавіка, прыпаркаваны на плошчы. Канцэрт працягваўся 20 хвілін, падчас яго Макартні выканаў некалькі песень з дыску "New", які выйшаў 14 кастрычніка.
Дагэтуль, Макартні так жа нечакана з'явіўся з міні-канцэртам на Тайм-Сквер у Н'ю-Ёрку.
Паводле lenta.ru
Фота: show.obozrevatel.com