У новым відэа Пола Макартні зняліся Джоні Дэп, Кейт Мос, Мэрыл Стрып

У новым кліпе Пола Макартні на песню "Queenie Eye" з будучага альбома "New", зняліся Джоні Дэп, Кейт Мос, Мэрыл Стрып і Гэры Барлоў з гурта Take That. Кампанія была заўважаная ў студыі Abbey Road, піша NME.

Дарэчы, адзін з удзельнікаў здымкаў — Джоні Дэп — адноўчы ўжо здымаўся для кліпа Макартні. Разам з Наталі Портман акцёр сыграў у відэа "My Valentine".


10 кастрычніка Пол Макартні зладзіў спантанны канцэрт на Таймс-сквэр у Н'ю-Ёрку. Музыка паведаміў пра падзею за гадзіну да пачатку ў сваім Твітары. Падчас 15-хвіліннага выступу прагучалі некалькі новых песень з "New", які ўжо сёння з'явіўся на iTunes.

Паводле zvuki.ru

Фота: ultimateclassicrock.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі