Пол Макартні заклікае людзей адмовіцца ад мяса хаця б па панядзелках

Пол Макартні выпусціў відэа, у якім заклікае грамадскасць быць вегетарыянцамі хаця б па панядзелках. Ролік прысвечаны пятай гадавіне Meat Free Monday, дня, калі людзі ва ўсім свеце адмаўляюцца ад жывёльнай ежы на карысць расліннай.


Песня кранае таксама пытанні глабальнага пацяплення, парніковага эфекту, ставання арктычных льдоў. А відэашэраг да яе складзены з фота прыхільнікаў і цытат з тэксту песні.


Пол Макартні — адзін з найвядомейшых у свеце вегетарыянцаў, актывіст за правы жывёл і антымілітарыст. Агітацыйныя кампаніі ён пачаў яшчэ са сваёй першай жонкай Ліндай Макартні. Музыка рэгулярна бярэ ўдзел у дабрачынных канцэртах і акцыях, якія звяртаюць увагу на жорсткае стаўленне людзей да жывёл.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.lr21.com.uy

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі