Пол Макартні запісаў "апошнюю песню Бітлз" з дапамогай штучнага інтэлекту

Легендарны "Бітлз" / gettyimages.com
Легендарны "Бітлз" / gettyimages.com

Пол Макартні запісаў "апошнюю песню Бітлз" з дапамогай штучнага інтэлекту. Тэхналогія выкарыстоўвалася для "вымання" голасу Джона Ленана са старога дэмазапісу.

"Мы толькі што скончылі песню, яна будзе выпушчана ў гэтым годзе", сказаў Макартні bbc.com. Ён не паведаміў, што гэта за песня, але, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра кампазіцыю Ленана 1978 года пад назвай Now And Then ("Тады і цяпер").

Макартні атрымаў дэмазапіс ад удавы Ленана Ёка Она за год да таго, як ён, Джордж Харысан і Рынга Стар пачалі працаваць над зборнікам "Анталогія".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі