Пол Макартні пераконвае Пуціна вызваліць актывістаў Greenpeacе

Пол Макартні звярнуўся да Пуціна з просьбай вызваліць актывістаў Greenpeacе. У лісце, апублікаваным музычным парталам Quai Baco, музыка запэўнівае расійскага прэзідэнта ў тым, што Greenpeace "ні ў якім разе не з'яўляецца антырускай арганізацыяй", што "у іх ёсць звычка даставаць ўсе ўрады", што "яны ніколі не атрымлівалі ніякіх грошай ні ад аднаго з урадаў або кампаній у свеце" і што арганізацыя заўсёды дзейнічае мірным шляхам.


Макартні нагадвае Пуціну песню The Beatles "Back In The USSR", дзе ёсць радкі "Будучы ў ад'ездзе так далёка, што ўжо і не ведаў дзе, як жа я рад вярнуцца дадому" і просіць кіраўніка Расіі зрабіць так, каб "фігуранты справы Greenpeace, якія ў верасні пікетавалі платформу “Прыразломная” у Пячорскім моры, вярнуліся дадому.


Нагадаем, раней сэр Пол даслаў ліст расійскім чыноўнікам, у якім падтрымаў удзельніц Pussy Riot Марыю Алёхіну і Надзею Талаконнікаву.

Паводле gazeta.ru
 

Фота: 7ja.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі