Польшча б'е трывогу. Расце колькасць спробаў незаконнага перасячэння мяжы
Пагранслужба Польшчы затрымала 40 замежнікаў і спыніла 90 спробаў незаконнага перасячэння мяжы / magnapolonia.org
Памежная служба Польшчы фіксуе павелічэнне колькасці незаконных спробаў перасячэння мяжы з боку Беларусі. У пятніцу, 27 жніўня, было здзейснена 130 такіх спробаў, паведамляе памежнае ведамства Польшчы. Памежнікі затрымалі 40 замежнікаў, яшчэ 90 спроб нелегальнага пераходу мяжы былі спынены.
На 27 жніўня на польска-беларускай мяжы ўжо пабудавана 6 км. агароджы. Яна ўяўляе сабой плот з калючага дроту вышынёй 2,5 м. і будуецца з хуткасцю 3 км. у суткі, - распавёў у сваім Twitter кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блащак. Чыноўнік падзякаваў салдат за хуткія і эфектыўныя дзеянні па ахове польскай мяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.