Польскі паліцыянт арганізаваў канал кантрабанды беларускіх цыгарэтаў
Абвінавачванні прад’яўленыя 34-гадоваму сяржанту паліцыі з мясцовасці Бяла-Падляска.
Ён арганізаваў групу, якая займалася кантрабандай і продажам на тэрыторыі Польшчы цыгарэтаў з Беларусі.
Цяпер паліцыянта з 12-гадовым стажам звальняюць з шэрагаў паліцыі. Яго чакае суд. Пакуль невядома, ці прызнаў мужчына сваю віну. Акрамя паліцыянта ў групе кантрабандыстаў было яшчэ як мінімум 4 чалавекі, паведамляюць польскія СМІ.
Фота — gazeta.pl