Польскія гісторыкі гатовыя да дыскусіі з беларускімі калегамі пра Тарашкевіча

Польскія гісторыкі гатовыя да дыскусіі з беларускімі калегамі пра Тарашкевіча

Справа аб пераназванні вуліцы Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляскім на ўсходзе Польшчы дагэтуль нявырашаная. Аб гэтым у Гродне “Польскаму радыё” заявіў дырэктар Інстытуту нацыянальнай памяці ў Варшаве Ярослаў Шарэк.

Паводле Ярослава Шарэка, польскі бок добра разумее, наколькі важнай постаццю для беларусаў з’яўляецца асоба Браніслава Тарашкевіча. Але ў той самы час Шарэк адзначыў, што існуе шмат дакументаў, якія сведчаць, што пункт погляду ІНП таксама важна ўзяць пад увагу.

Навуковец прапануе запрасіць беларускіх гісторыкаў, якія займаюцца асобай Тарашкевіча, каб прадставіць ім дакументы (выказванні Браніслава Тарашкевіча), якія сведчаць аб тым, што Інстытуту нацыянальнай памяці цяжка будзе пазітыўна ацаніць гэтую асобу.

Ён запэўніў, што гатовы наладзіць сустрэчу беларускіх гісторыкаў з польскімі калегамі, якія займаюцца вывучэннем справы Браніслава Тарашкевіча, каб адбылася дыскусія і бакі маглі знайсці паразуменне.

У Бельску-Падляскім, што непадалёк ад Беластоку, паводле закону аб дэкамунізацыі хочуць перайменаваць вуліцу імя Браніслава Тарашкевіча. Беларускі грамадскі дзеяч і аўтар граматыкі беларускай мовы, якога расстралялі камуністы, можа стаць ахвярай дэкамунізацыі. Але рашэнне яшчэ не прынятае, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі