Польскія кіроўцы пратэставалі на беларуска-польскай мяжы (фота)
Яны сабраліся на перасячэнні мяжы з боку польскага Тэрэспаля.
Як паведамляе партал biala24.pl, пратэстоўцы выступаюць супраць высокіх штрафаў за незаконныя перавозкі грузаў праз мяжу.
Людзі патрабавалі выразных правілаў па перавозцы тавараў праз мяжу, асабліва гэта тычыцца паліва і цыгарэтаў. Кіроўцы таксама хочуць, каб штрафы, якія ў апошнія гады рэзка ўзраслі, былі нашмат ніжэйшымі.
Некалькі дзён таму на сайце Бяла-Падляскай мытні з'явілася інфармацыя аб тым, што будуць прыняты меры, накіраваныя на ліквідацыю камерцыйнага імпарту паліва з суседніх краін. У ёй гаворыцца, што кантрабанда цыгарэт, спіртнога і паліва становіцца сталай крыніцай прыбытку для многіх грамадзян як Польшчы, так і сумежных краін. Такая сітуацыя не можа быць дапушчальнай, у сувязі з гэтым у бліжэйшы час, магчыма, будуць прыняты абмежавальныя меры.
Зараз штрафы за кантрабанду вагаюцца ў межах ад 170 да 3200 долараў.