Польскія візы будуць выдаваць па шэнгенскіх правілах, але па старых цэнах

Новаўвядзенне набудзе моц 1 снежня, але такія правілы будуць дзейнічаць толькі да новага года. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратар польскай амбасады ў Беларусі Моніка Садкоўская.
“Консульскія аддзяленні ў Беларусі пачынаюць працаваць па шэнгенскіх правілах 1 снежня гэтага года, замест планаванага 1 лістапада. Акрамя таго, кошт віз, якія сапраўдныя да 31 снежня, не змяняецца, нават калі вы атрымліваеце іх у снежні. Усе патрабаванні, датычныя атрымання віз, будуць такімі, як у зоне Шэнген, але кошт віз да канца года застанецца ранейшым”.

Спадарыня Садкоўская адзначыла, што пакуль дакладна невядома, калі Польшча пачне выдаваць менавіта шэнгенскія візы.

“Мы будзем выдаваць шэнгенскія візы, калі ўступім у Шэнгенскае пагадненне, а гэта будзе не раней за 1 студзеня наступнага года”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі