Польскія візы збіраюцца выдаваць праз візавыя цэнтры
Варшава актыўна фарсіруе пытанне пра павелічэнне колькасці цэнтраў выдачы візаў у Беларусі.
Па словах намесніка міністра замежных спраў Польшчы Катажыны Кацперчык, тры польскіх консульствы ў Мінску, Гродне і Брэсце выдаюць 50% шэнгенскіх віз беларусам. Аднак пры гэтым колькасць жадаючых атрымаць польскую шэнгенскую візу пастаянна расце, паведамляюць naviny.by.
У МЗС Польшчы гавораць, што падчас перамоваў у беларускай сталіцы планавалася абмеркаваць стварэнне ў Беларусі новых цэнтраў выдачы візаў, каб палепшыць прапускную здольнасць польскіх консульстваў. На першапачатковым этапе размова можа ісці аб 2-3 візавых цэнтрах. Візавы цэнтр - гэта, у адрозненне ад консульстваў, аўтсорсінгавае камерцыйнае прадпрыемства, якое прадастаўляе паслугі для дыпмісій. У МЗС Польшчы адзначаюць, што “кошт візаў можа вырасці, але мы маем намер зрабіць усё магчымае, каб мінімізаваць выдаткі беларускіх грамадзян”.
Нагадаем таксама, што з 1 кастрычніка беларусы атрымалі права падаваць заяву на двухгадовую турыстычную візу ў Польшчу.