Пра “боскую буру”, прызнанне Лукашэнкам палітвязняў і вынік санкцый — эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

“Патрыёты” Лукашэнкі 30-ю гадавіну яго кіравання адзначалі шырока — ажно да адмысловага форуму ў Палацы спорту. Падчас якога зладзілі конкурс на самае яскравае ўсхваленне генія “юбіляра”. Надвор’е паспрабавала сапсаваць свята бурай з цяжкімі наступствамі, але Круты крута ўсё патлумачыў: гэта было пасланае Богам выпрабаванне, якое паказала ўстойлівасць выбудаванай самі ведаеце кім сістэмы. А самі ведаеце хто, як у часы кавіду, заявіў, што народ мусіць сам спраўляцца з наступствамі непагадзі. З дапамогай… палітвязняў ды іншых “дармаедаў”, што сядзяць за кратамі.

Ці сапраўды рэжым узяў кірунак на стварэнне культу асобы Лукашэнкі і да чаго гэта можа прывесці? Ці можна казаць, што Лукашэнка афіцыйна прызнаў наяўнасць палітвязняў у краіне і як гэта прызнанне можна скарыстаць? Якія будуць наступствы санкцыйнага ціску Захаду на рэжым Лукашэнкі для шараговых беларусаў і ці адмовіўся рэжым ад міграцыйнага шантажу краін ЕС? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, лідаркай аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі