Пра Гаагу, Савет Бяспекі і ўдзел беларусаў у вайне — эфір з Турарбекавай
Роза Турарабекава / Еўрарадыё
Вакол Беларусі апошнім часам адбываецца шмат розных падзей. Так, міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс перадаў у Крымінальны суд у Гаазе матэрыялы з пералікам злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. Падчас галасавання ў Савеце Бяспекі ААН Беларусь прайграла месца непастаяннага сябра гэтай арганізацыі Славеніі (цікава, чаму?). А прадстаўнік расійскай Дзяждумы Затулін выказаўся пра неабходнасць больш актыўнага ўцягвання Беларусі ў акупацыйную вайну з Украінай.
Ці стане ўвага суда ў Гаазе да лукашэнкаўскага рэжыму знакам, што набліжаецца нешта малапрыемнае для самога Лукашэнкі? Якія наступствы можа мець новае ўцягванне Беларусі ў вайну? Чаму не спыняецца пошук экстрэмістаў і як далёка лукашысты гатовыя ў гэтых пошуках зайсці? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.