Пра “гарантыі бяспекі” Пуціна, шпагат Лукашэнкі і лёс Крыгера — эфір
Павел Усаў
Па выніку чарговай “турпаездкі” Лукашэнкі на Валаам да Пуціна раптоўна ўзнікла тэма нейкіх “гарантый бяспекі”. Праўда, дагэтуль не зразумела — хто, каму, ад якіх пагрозаў і на якіх умовах гэтыя гарантыі павінен даць. Адно вядома, што гэтае пытанне стала одной з тых тэм, па якой паразумення паміж Масквой і Мінскам няма. Адметна толькі, што ўзнікла гэтая тэма на фоне актывізацыі з боку Мінска спробаў наладзіць кантакты з Захадам.
Што гэта за “гарантыі бяспекі” і ці звязаная тэма гэтых “гарантый” з актыўнасцю Лукашэні на “заходнім кірунку”? Ці пойдзе Захад на перамовы з Лукашэнкам і якую ролю ў гэтым працэсе адводзяць “справе Крыгера”? Ці звязаныя паміж сабой пройгрыш Расіі ў вайне з Украінай і дэмакратызацыя Беларусі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.