Пра “міратворца Сі”, палітвязняў, ШАС і дэбют міністра Рыжанкова — эфір
Роза Турарбекава
Даўняя мара Лукашэнкі нарэшце спраўдзілася — Беларусь стала чальцом Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. І для лукашэнкаўскай прапаганды гэта, безумоўна, падзея. Але насамрэч гэтай навіне папярэднічаў шэраг цікавейшых навінаў. Да прыкладу, сустрэча прэзідэнта Польшчы Дуды з кіраўніком Кітая Сі Цзіньпінам, пасля якой нечакана і мігранты на беларуска-польскай мяжы неяк сцішыліся, і на свабоду выйшлі палітвязні. Далёка не ўсе, менш за два дзясяткі, але і гэта зрабілася важнай навіной. Якая спарадзіла шмат развагаў пра прычыны, якія падштурхнулі да такіх дзеянняў Лукашэнку.
Што для Лукашэнкі і для Беларусі азначае ўваходжанне нашай краіны ў ШАС? Ці існуюць дзейсныя стратэгіі па вызваленні палітвязняў і ці сапраўды да гэтага рашэння мае дачыненне кіраўнік Кітая? Пра што сведчыць рэакцыя міністра Рыжанкова на інфармацыю прэс-службы ААН пра сустрэчу Гутэрыша і Лукашэнкі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, лідаркай аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.