Пра вызваленне Беларусі, пратэсты “нацыстаў” і Шайгу — эфір з Фрыдманам
Аляксандр Фрыдман / фота з архіва
У найлепшых традыцыях гісторыка Лукашэнкі яго “генпракурор” вынайшаў, што пратэсты 2020 года ладзілі “нацысты”. Калі вы думалі, што нешта не так з тымі, хто запісваў пакаяльныя відэа з затрыманымі на фоне рашысцкай сімволікі ці са студэнтам юрфака (як, па выніку, і з самім тым студэнтам), то вы памыляліся.
Цынізм ці банальная неадукаванасць хаваецца за выказваннямі так званага генпракурора і што не так з пакаяльным відэа студэнта? Словы польскага генерала пра непазбежнасць рэвалюцыі ў Беларусі і неабходнасць яе падтрымаць — прыватная пазіцыя ці пасыл беларускім дэмсілам з боку ўладаў Польшчы? Ці чакаць паходу беларускіх добраахвотнікаў у Беларусь і ці дапаможа рэжыму апалчэнне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.