Працэс над "шпіёнам" Гайдуковым працягнецца 27 чэрвеня
Між тым маці, Вольга Гайдукова, выступала на працэсе як сведка 20 чэрвеня.
У каментары Радыё "Свабода" жанчына паведаміла, што дала падпіску аб неразгалошванні, таму не можа распавесці падрабязна. Па яе словах, Андрэй схуднеў, але выглядае нармальна. Ён добра трымаецца, настрой добры.
Таксама Гайдукова атрымала афіцыйны адказ ад старшыні Віцебскага абласнога суда: на спатканне з сынам яна можа разлічваць толькі па сканчэнні суда.
Наступнае паседжанне запланаванае на чацвер, 27 чэрвеня. Паводле Вольгі Гайдуковай, адвакаты не казалі, што ў гэты дзень прагучыць вырак яе сыну.
Нагадаем, што Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 8 лістапада 2012 года. Па інфармацыі КДБ, гэта адбылося, нібыта, падчас закладкі тайніка са звесткамі, цікавымі для замежных спецслужбаў. Хлопца звінавацілі ў здрадзе дзяржаве. Ужо калі ішоў суд, старшыня КДБ Валерый Вакульчык заявіў, што абвінавачанне можа быць змененае.
Фота — svaboda.org