Вакульчык: Ужо ў кастрычніку ў суд патрапяць першыя справы медыкаў (відэа)
Ужо ў кастрычніку ("праз тыдзень-два") ў суд патрапяць першыя справы медыкаў. Пра гэта ў пятніцу ў Палаце прадстаўнікоў распавёў журналістам старшыня КДБ Валерый Вакульчык. Паводле яго слоў, сваю віну прызналі ўсе абвінавачаныя. Дарэчы, у следчым ізалятары засталося не больш двух дзясяткаў чалавек (сярод іх — уладальнік "Іскамеда" Сяргей Шакуцін, які часткова прызнаў сваю віну, намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі), для іншых была змененая мера стрымання.
Гучныя затрыманні медыкаў прайшлі па Беларусі летам 2018-га. Пад следствам апынулася да сотні чалавек. КДБ заявіў, што ўдалося выкрыць маштабную карупцыйную схему, якая існавала ў сферы аховы здароўя нашай краіны.